
Наша Ніва: Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў
У варшаўскім Музеі вольнай Беларусі 20 студзеня адкрылася выстава «Кропка ўваходу — 123». У экспазіцыі — больш за 30 прадметаў турэмнай рэальнасці РБ, у якую можна ўвайсці, але выйсці з якой немагчыма — можна толькі вызваліцца. Сурвэткі, кубкі, біркі, «мутка», «заначка зэка», рукавіцы і турэмныя «палажняковыя» лыжкі…