Belarusian Radio Racyja: “After Totalitarianism: Museum, Memory and the Belarusian Perspective”

Icon
September 18, 2026
News Main Image

У Варшаве Музей Вольнай Беларусі правядзе міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную музейным практыкам працы з цяжкай гістарычнай спадчынай. Імпрэза адбудзецца 8 і 9 кастрычніка.

Распавядае дырэктарка ўстановы Наталля Задзяркоўская:

-Беларусь зараз знаходзіцца ў глыбокім палітычным крызісе, які ўплывае літаральна на ўсе сферы і ў тым ліку на працэсы, метады, саму магчымасць інтэрпрэтацыі мінулага. Мы ў гэтых абставінах усё роўна верым у дэмакратычную Беларусь і ў тое, што такая магчымасць з’явіцца. І ў гэтай дэмакратычнай Беларусі абавязкова спатрэбяцца і асэнсаванне таталітарнага рэжыму, таго, што адбывалася і адбываецца сёння. І не проста гістарычнае асэнсаванне, а таксама музейная інтэрпрэтацыя гэтага перыяду.

Зарэгістравацца на падзею можна да 27 верасня.

Цалкам гутарка:

https://racyja.com/by/kultura/paslja-tatalitaryzmu-muzej-pamjac-i-belaruskaja-perspektyva-2/

Беларускае Радыё Рацыя

‍