Polish Radio’s Belarusian Service: The Free Belarus Museum Is Raising Funds for Christmas Gifts for the Children of Political Prisoners and Volunteers.

Icon
November 4, 2026
News Main Image

Музей вольнай Беларусі збірае грошы на калядныя падарункі дзецям палітвязняў і добраахвотнікаў

04.11.2026 15:33

   

Арганізатары падкрэсліваюць, што дапамагчы можна любой сумай: нават невялікае ахвяраванне набліжае свята.

Ілюстрацыя Беларуская служба Польскага радыё / Radyjo.net

Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве арганізуе навагодняе свята для дзяцей беларускіх палітвязняў і добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне. На ялінку плануюць запрасіць 50 дзяцей, для якіх збіраюць 2100 еўра на святочныя падарункі.

Як паведамляе Музей Вольнай Беларусі, святочная праграма ўжо падрыхтаваная: дзяцей чакаюць казачныя героі, беларускія песні, карагоды і салодкі стол.

Адзін падарунак каштуе каля 40 еўра. Арганізатары падкрэсліваюць, што дапамагчы можна любой сумай: нават невялікае ахвяраванне набліжае свята. Пакуль сабрана 440 еўра. Калі грошай атрымаецца больш, музей запросіць дадатковых удзельнікаў.

Ахвярадаўцам прапануюць памятныя сувеніры і падзякі, а пасля свята арганізатары абяцаюць фінансавую справаздачу.

Падтрымаць ініцыятыву можна праз дабрачынную платформу Gronka.

‍