June 26, 2025
У Музеі Вольнай Беларусі праходзіць выстава #67
У Музеі Вольнай Беларусі ладзіцца выстава #67, прысвечаная палітзняволеным. На ёй – фотаздымкі зняволеных, якія працягваюць адбываць свае тэрміны.Пра назву выставы распавядае прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша:-#67 – гэта 67 пенітэнцыярных устаноў, 67 турмаў, якія ў нас у Беларусі. Турмаў у розных выглядах – гэта і канцлагеры, і прымусовыя лякарні, і СІЗА. У нас на 137 тысяч чалавек прыпадае адна пенітэнцыярная ўстанова. Мы ў лідарах. Мы нават Расейскую Федэрацыю пераплюнулі па колькасці канцлагераў, турмаў, СІЗА. Кожны 320-ты чалавек прайшоў праз турму.Выстава працягнецца да 1 ліпеня. Яна ладзіцца ў рамках акцыі «Тыдзень супраць катаванняў».