Музейная лабараторыя — гэта адкрытая пляцоўка для супрацоўніцтва беларускіх музейных спецыялістаў, даследчыкаў, гісторыкаў, культуролагаў і ўсіх, хто працуе са спадчынай у розных кутках свету. Асаблівая ўвага тут надаецца пытанням стратэгічнага развіцця, захавання культурных каштоўнасцяў, камунікацыі і інтэграцыі беларускай культуры ў еўрапейскі кантэкст ва ўмовах выгнання.
Лабараторыя імкнецца стаць супольнасцю, якая аб’ядноўвае музейшчыкаў у замежжы і стварае ўстойлівыя прафесійныя сувязі.
Адна з галоўных місій Лабараторыі — культурнае прадстаўніцтва Беларусі на міжнароднай арэне, а таксама інфармаванне свету пра нашу гісторыю і спадчыну.
Да Лабараторыі ўжо далучыліся людзі з розных краін, і яна працягвае расці, каб стаць сапраўдным асяродкам падтрымкі і развіцця беларускай музейнай справы.
Каб далучыцца да Беларускай музейнай лабараторыі, запоўніце рэгістрацыйную форму па спасылцы ніжэй.
