У Музеі Вольнай Беларусі правядуць адкрытую лекцыю «Беларусь на старажытных мапах» і пакажуць Радзівілаўскую мапу 1613 года

Icon
May 21, 2025
News Main Image

Арыгінал знакамітай мапы Вялікага Княства Літоўскага, створанай на замову Мікалая Радзівіла Сіроткі, паказваюць у Музеі Вольнай Беларусі. А таксама 23 траўня адбудзецца адкрытая лекцыя «Беларусь на старажытных мапах» з удзелам  Аляксея Адамовіча, даследчыка і аўтара кнігі «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ». У праграме — 5 ключавых этапаў беларускай картаграфіі, Меркатар, езуіты і чаму старадаўнія мапы — гэта больш, чым геаграфія.

Лекцыя адбудзецца 23 траўня у 19.00. Уваход вольны, але патрэбна рэгістрацыя.

Арыгiнал артыкула: Reform.news

Чытаць яшчэ