У Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў». Аўтар фота – жаўнер Палка Каліноўскага «Салам»

Icon
May 27, 2025
News Main Image

27 траўня ў Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё выставы «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» аўтарства Яўгена Жураўскага, жаўнера Палка Каліноўскага з пазыўным «Салам».

У сваіх фотаздымках ваяр зафіксаваў звычайныя баявыя будні – без пафасу і рамантызацыі вайны.

«Бо вайна — гэта найперш не баі, а навучанне і побыт у складаных умовах», – адзначае фатограф.

Яўген пачаў фатаграфаваць завядзёнку ваяроў на стужкавы фотаапарат з вясны 2023 года. І за гэта час фотаздымкі сабраліся ў серыю.

Выстава «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» аўтарства Яўгена Жураўскага
Выстава «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» аўтарства Яўгена Жураўскага
Выстава «Праз фотаплёнку. Штодзённасць ваяроў» аўтарства Яўгена Жураўскага. Аўтар фота: Яўген Жураўскі

У 2024 годзе Полк Каліноўнскага расказваў пра «Салама». Ён камандзір разліку 82-мм мінамёту, веган, і заўжды аддае сваю порцыю тушонкі коткам і сабакам, якія прыходзяць на пазіцыі. «Змагаемся з акупантамі, ратуем коцікаў і ўкраінцаў», – агучваў сваю жыццёвую ўстаноўку «Салам».

Падчас вернісажу 27 траўня ў 18:00 пройдзе сустрэча з аўтарам.

Месца: Музей Вольнай Беларусі (вул. Foksal 11).

Выстава будзе доўжыцца па 3 чэрвеня 2025 года.

Арыгiнал артыкула: reform.news

Чытаць яшчэ