Фестываль ініцыятывы Maldzis у Музеі Вольнай Беларусі

Icon
September 7, 2025
News Main Image

Ініцыятыва Maldzis адзначыла год сваёй дзейнасці. З гэтай нагоды яна зладзіла фестываль у Варшаве, які ўключаў дыскусіі і гутаркі, прэзентацыі праектаў і музычную частку. Адзін са спікераў, кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін распавёў:

– Мне на дыскусіі паставілі пытанне досыць правакацыйнае: як прадаць Беларусь беларусам? І таму, падхапіўшы гэтую правакацыю, вырашыў паразважаць з пункту гледжання бізнесу. У гэтых развагах я прыйшоў да думкі, што прадаваць нічога не трэба, бо мы не з’яўляемся кліентамі, мы ёсць уласнікамі таго брэнда, які мы павінны напаўняць сэнсамі, ідэямі, узмацняць, падтрымліваць, рабіць гэта прывабным, канкурэнтаздольным. Брэнд называецца «Беларусь». Рабіць гэта можна і патрэбна праз культуру, таму што яна з’яўляецца такім рухавіком. І таму ідэя была ў тым, што кожны можа інвеставаць у гэты брэнд, набыўшы нават квіток на канцэрт, дывідэнды атрымліваюць усе.

Івэнт адбыўся ў Музеі Вольнай Беларусі. Сярод выступоўцаў таксама былі Рыгор Астапеня, Павел Мацукевіч, Святлана Курс, Цімох Акудовіч, Наста Роўда і іншыя.

Фестываль «Maldzis». Варшава, Польшча. 7 верасня 2025 года. Фота: racyja.com

Арыгiнал артыкула: https://racyja.com

Чытаць яшчэ