У Варшаве паказалі спектакль «Мая маці ў турме»

Icon
February 23, 2025
News Main Image

У Варшаве паказалі спектакль «Мая маці ў турме», у аснове якога – успаміны дзяцей беларускіх і савецкіх палітвязняў. Пастаноўку зрабілі экс-акцёры Гарадзенскага драматычнага тэатра, якія вымушаны пакінуць Беларусь, разам з калегамі са Старога Віленскага тэатра. Таксама ў падзеі занятыя дзеці – прадстаўнікі тэатральнай школы “Разам”, якія таксама не могуць вярнуцца на радзіму.

Эмоцыямі ад імпрэзы падзяліліся палітык Павел Латушка, аўтарка кнігі Вольга Вялічка, а таксама рэжысёрка спектакля Наталля Лявонава.

Наталля Лявонава: Я вельмі хвалявалася, таму што вельмі цяжкі матэрыял. І дзеці таксама. Некаторыя дзеці з сем’яў рэпрэсаваных.

Вольга Вялічка: Нашай мэтай было паказаць, што той боль, які мы нясём пяты год, мусіць нас умацоўваць, ён мусіць нас выхоўваць на тое, каб не здавацца.

Павел Латушка: У спектаклі прагучалі такія словы, што дзіця ў 10 гадоў абсалютна вольны, у 20 гадоў – менш вольны, а у 50 – ён ужо не чуецца вольным, яму цяжка рухацца. Мне 50. Я рухаюся. І я адчуваю сябе вольным. І я веру ў тое, што мы зменім сітуацыю ў нашай краіне.

Пастаноўка «Мая маці ў турме» адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі.

Павел Латушка
Спектакль «Мая маці ў турме». Варшава, 2025. Фота: Беларускае Радыё Рацыя

Арыгiнал артыкула: racyja.com

Чытаць яшчэ