
У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі пакажуць спектакаль-перформанс «Цесля».
«Гэта спектакль пра лёс шматлікіх беларускіх сямей, падзеленых і ў часе, і ў прасторы», – распавядае аўтарка ідэі і тэксту Вольга Каралёнак.

– Галоўны герой – цясляр, разьбяр па дрэве, які працуе ў маленькім гарадочку Беларусі. А дачка яго з’ехала ў Варшаву. Яго звальняюць з працы перад пенсіяй. Яго нібыта нічога не трымае ў роднай Шаркаўшчыне, і дачка кажа: пераязджай да мяне, у мяне твой унук расце, ты яго не бачыў, будзеш гадаваць. І вось гэты чалавек на ростанях, які не ведае, што яму абраць. З аднаго боку ўсё кажа пра тое, што яму трэба з’язджаць да дачкі і працягваць жыццё, і там яму будзе напэўна лепш. А з іншага боку тут яго штосьці трымае. І мы задаемся гэтымі пытаннямі: што яго насамрэч трымае? Магіла жонкі? Дом культуры, дзе ён усё жыццё працаваў? Страх перад тым новым, невядомым жыццём у гэтай невядомай Варшаве?
Імпрэза пройдзе ў пятніцу, 22 жніўня. Пачатак у 19:00.
Арыгiнал артыкула: Беларускае Радыё Рацыя