Беларускае Радыё Рацыя: Ноч музеяў разам з беларускімі дудамі

Icon
June 10, 2026
News Main Image

Ноч музеяў разам з беларускімі дудамі

18.05.2026 16:02

У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адзначылі Ноч музеяў. Івэнт, прысвечаны дудзе, пачаўся ў 16:00 ў суботу, 16 траўня, і доўжыўся да 2 гадзін ночы. Падзея ўключала як лекцыі, так і выступы артыстаў.

Яўген Барышнікаў
Яўген Барышнікаў

Чаму менавіта гэты музычны інструмент быў у цэнтры ўвагі, распавяла прадстаўніца Музея Вольга Каралёнак:

– Беларускія дуды насамрэч маюць вельмі адметную і цікавую гісторыю, якой не ведалі дуды іншых краінаў. Гэта народная старажытная традыцыя, якая ўзнікла яшчэ ў сярэднявеччы, была цалкам знішчана і знікла ў сярэдзіне 20 стагоддзя. Дзякуючы міфу дуды, згадкам у літаратуры і г.д., яна была адроджана, узноўлена ў 80-ыя гады. Перарваная традыцыя ўзнавілася і сталася жывой. Такім чынам цяпер мы маем музычныя гурты, якія выкарыстоўваюць дуды, мы маем дударскія школы, цудоўных музыкаў-дудароў.

Адну з лекцый наведала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская разам са сваёй камандай: Стасяй Гліннік, Франакам Вячоркам і іншымі дзеячамі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Чытаць яшчэ