У Варшаве адкрылася выстава «Застацца»

Icon
August 7, 2025
News Main Image

У Варшаве адкрылася выстава «Застацца», прысвечаная Алесю Пушкіну. У яе экспазіцыі –  візуальныя творы 14 мастакоў з Польшчы, Літвы, Германіі, Італіі.

Экспанаты выставы «Застацца», прысвечанай Алесю Пушкіну.
Экспанаты выставы «Застацца», прысвечанай Алесю Пушкіну.

Куратарка падзеі Лізавета Каліверда і мастачка і перформерка Кацярына Еўдакімава падзяліліся сваімі ўcпамінамі пра палітвязня:

Мне давялося з’ехаць з Гародні 11 ліпеня, я жыла ў цэнтры Гародні. Праязджаючы міма турэмнай сцяны, якраз ехала і думала, што вось недзе там катуюць Алеся. І ўжо калі я прыехала ў Беласток, мне патэлефанавалі сябры і сказалі, што Алеся больш няма.

– Для мяне адметна асоба Алеся Пушкіна тым, што ён заўсёды быў чалавекам, які ставіў перад сабой пытанні дзе быць і кім быць. І тое, што ён заўсёды змагаўся за свабоду, за свае погляды, і заставаўся мастаком нават у вельмі такіх дзіўных абставінах. Напрыклад, калі ён быў у зняволенні, і калі ён жыў у правінцыяльным Бабры.

Экспанаты выставы “Застацца”, прысвечанай Алесю Пушкіну.
Экспанаты выставы “Застацца”, прысвечанай Алесю Пушкіну.
Экспанаты выставы «Застацца», прысвечанай Алесю Пушкіну.
Экспанаты выставы «Застацца», прысвечанай Алесю Пушкіну.

Выстава працуе ў Музеі Вольнай Беларусі да 20 жніўня. Уваход вольны.

Арыгiнал артыкула: racyja.com

Чытаць яшчэ