«Fragmenty» — выстава, прымеркаваная да трохгоддзя Музея Вольнай Беларусі

Icon
July 9, 2025
News Main Image

17 ліпеня ў Музеі Вольнай Беларусі пачала працаваць выстава «Fragmenty» ў межах Крэатыўнай прэзентацыі музея. На ёй прадстаўлены артэфакты са збораў Музея Вольнай Беларусі за перыяд 2020-2025 гадоў, якія з’яўляюцца яскравымі сімваламі супраціву, гераізму і надзеі. Сярод экспанатаў — гумавая куля, што засталася ў целе ўдзельніка акцыі пратэсту і была выдалена хірургічна; майкі з фотаздымкамі сына, перадзеныя маці ў турму; разламаны надвое тэлефон рэжысёра-дакументаліста, якога жорстка збілі; асабістыя рэчы Рамана Бандарэнкі; паліто пратэсту супраць вайны са стужкамі; сцяг з імёнамі палітвязняў, які працягвае дапаўняцца.

Аўтары ідэі і арганізатары: калектыў Музея Вольнай Беларусі.

Суарганізатары і партнёры: Мэрыя Варшавы, Амбасада Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, дабрачынны фонд Trzy Trąby, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

Дызайнер выставы: Аляксандр Адамаў @adamau.alexander

Графічны дызайнер: Дар’я Абібок dasha.abibok

Мастак па святле: Даніла Ганчароў @lamium_orvala

Чытаць яшчэ