Racyja.com: “Слова супраць гвалту” ў Варшаве

Icon
July 14, 2026
News Main Image

“Слова супраць гвалту” ў Варшаве

14.07.2026 18:51

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбылася панэльная дыскусія “Слова супраць гвалту”. Культура і правы чалавека ў Беларусі». У дыскусіі ўдзельнічалі пісьменнік і праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, пісьменніца і журналістка Кацярына Андрэева, паэтка, праваабаронца і старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай. Мадэратаркай імпрэзы была Аліцыя Гэнсцінска, пісьменніца і філосафка, старшыня ПЭНа Фландрыі. Усе ўдзельнікі падкрэслілі сілу сказанага слова ў барацьбе за дэмакратыю, вольнасць і правы чалавека.

Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Гаворыць Алесь Бяляцкі:

– Дзякуй Богу, гэтых галасоў у Беларусі хапае, і палітычных, і літаратурных, і культурных, і праваабарончых. Мы зараз як адзіны хор спяваем гімн за вызваленне нашай Радзімы, нашай Бацькаўшчыны, можна так сказаць. Спяваем ва ўнісон, у нас няма рознагалосся, усе мы бачым будучыню Беларусі як дэмакратычнай незалежнай краіны, еўрапейскай краіны. І дзеля гэтага мы сядзелі ў турме, і дзеля гэтага мы далей будзем працягваць працаваць.

На сустрэчу завітала вялікая колькасць беларусаў, якія пасля афіцыйнай часткі задавалі шмат пытанняў усім тром удзельнікам дыскусіі. Напрыклад, былога палітвязня, сябра ПЭНа Аляксандра Фядуту цікавіла пытанне: калі будзе перакладзена  «Легенда пра Уленшпігеля» на беларускую мову.

Цалкам матэрыял:

"Слова супраць гвалту" ў Варшаве
"Слова супраць гвалту" ў Варшаве
"Слова супраць гвалту" ў Варшаве
"Слова супраць гвалту" ў Варшаве
Аліцыя Гэнсцінска і Таццяна Нядбай
Аляксандр Фядута
Аляксандр Фядута
Кацярына Андрэева
Кацярына Андрэева
Павел Баркоўскі
Павел Баркоўскі
Таццяна Нядбай
Таццяна Нядбай

Беларускае Радыё Рацыя