
У Варшаве адбылося свята для дзецей беларускіх палітвязняў «Навагодняя ялінка ў Музеі Вольнай Беларусі».
Госці падзеі не толькі пачаставаліся прысмакамі ды атрымалі падарункі, але і ўбачылі пастаноўку «Сумны суп» ад тэатра «Прыехалі».
Распавядае яго сузаснавальнік, рэжысёр і акцёр Аляксандр Енджэеўскі:
– Мы ад самага пачатку рабілі гэты спектакль як сямейны. Канешне, гэта самае галоўнае. Але нашай мэтай было і данесці трошкі цеплыні і бацькам. Як кажуць, задаволеныя бацькі, – гэта шчаслівыя дзеці. І таму для нас вельмі прыемна бачыць усмешкі на тварах і дзяцей, і добры позірк бацькоў. Тады мы бачым, што нешта добрае і цёплае мы прынеслі ў такое светлае свята як Раство.
Чаканым госцем імпрэзы стаў і беларускі Дзед Мароз – Зюзя.
Падзея адбылася пры падтрымцы тэатру «Дзея Другая», фундацыі «Тутака», Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў «Да Волі» і Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшчы і краінах балтыйскіх.
Арганізатары мерапрыемства — Музей Вольнай Беларусі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне.

















Арыгiнал артыкула: racyja.com