
«Для нас Ноч Музеяў – важная акцыя», – распавяла дырэктарка ўстановы Наталля Задзяркоўская.
-Гэта ўжо традыцыйна, калі палова свету далучаецца да гэтай міжнароднай акцыі. Заўсёды ўсе музеі імкнуцца неяк далучыцца да свята. І не проста далучыцца, а паказаць сябе для гледача. Гэта заўсёды вельмі шмат наведвальнікаў, заўсёды вельмі цікавыя рэчы. Раю ўсім беларусам паўдзельнічаць у Ночы музеяў. Увогуле наведаць варшаўскія музеі, музеі ў Вільні. Дзе б вы не знаходзіліся, прысвяціце гэты дзень музеям.
Сярод партнёраў імпрэзы – ініцыятыва MALDZIS, Клуб беларускіх мецэнатаў пры Беларускай Радзе культуры і Цэнтр Думкі Яна Паўла ІІ.
Арыгiнал артыкула: Беларускае Радыё Рацыя