May 21, 2025
Выстава «Нічога асабліва новага»
Праект перадае штодзённасць жыцця палітвязня праз рэчы – простыя і разам з тым гучныя. Гэта ўвасабленне чалавечай годнасці перад абліччам рэпрэсій, асабістыя гісторыі пра вялікую страту, апатыю і адначасова – супраціў. Самыя светлыя і сумныя моманты ўспрымаюцца і пераасэнсоўваюцца праз гэтыя артэфакты.