Монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра» паказалі ў Варшаве

Icon
June 27, 2024
News Main Image

У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі паказалі монаспектакль «Паслязаўтра будзе заўтра». Пастаноўка распавядае рэальную гісторыю затрымання, знаходжання за кратамі і вызвалення палітвязня. Думкамі пасля паказу падзяліўся акцёр і рэжысёр Павел Гарадніцкі.

— Уражанні такія, што ўсталяваўся нейкі кантакт з залай. Я гэта адчуваў, гэта было дакладна. Людзі мелі разуменне таго, пра што я гавару. Я спытаў у людзей водгукі, яны кажуць, што яно жыва, не так пафасна, як меркавалі. Бо тэма такая, можна перабольшыць з пафасам і тады гэта кепска выглядае. А так неяк проста, душэўна, хутка, жыва, смешна. Паплакалі, пасмяяліся, перажылі нейкія эмоцыі.

Пастаноўка была падрыхтаваная ў супрацы з Прававой ініцыятывай і ў рамках Тыдня супраць катаванняў.

Арыгiнал артыкула: racyja.com

Чытаць яшчэ