Выстава «Кропка ўваходу» задумвалася як спосаб зразумець цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі праз рэчы, якія непасрэдна сведчаць пра яе.
Кожны тыдзень у Музей Вольнай Беларусі прыязджаюць беларусы і перадаюць на захаванне свае артэфакты – асабістыя рэчы і дакументы, якія распавядаюць пра перажытае, рэпрэсіі і супраціў. Таму «Кропка ўваходу» не застаецца нязменнай: выстава абнаўляецца і будзе працягваць абнаўляцца, каб захоўваць актуальны фокус і паказваць тое, што адбываецца ў Беларусі сёння.
Сярод новых прадметаў, якія далучыліся астатнім часам да экспазіцыі:
• Турэмныя медыцынскія даведкі палітзняволенага Руслана Волкава. Паводле сведчання Руслана, у дзень выдачы даведкі яго змяшчалі ў ШІЗА на тэрмін яе дзеяння.
• Кубак і драўляная лыжка палітзняволенага Алеся Бяляцкага, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.
• Мыла ў форме трактара – падарунак Музею ад пісьменніцы Святланы Курс.
«Кропка ўваходу» працягвае змяняцца разам з рэальнасцю. І кожны новы артэфакт дапамагае захаваць яе сведчанне.
Прапанаваць
Тэму або працу для будучых выстаў
Маеце ідэю або працу, якую хочаце паказаць? Далучайцеся да стварэння будучых выставачных праектаў.