
Да нашай музейнай прасторы завітала выстава ліцвіна-паўднёвакаўказскага пост-панк-мета-мезамадэрна. Аўтар твораў – беларускі мастак, які жыве ў Грузіі, Зміцер Жаўноў. У карцінах ён імкнецца да незалежнасці, а свой стыль называе “карцінным мемам, вясёлым і злым”.

У сваіх працах даследуе два асноўныя станы сучаснага чалавека - страх і смех, і прапаноўвае паглядзець на іх не як на супрацьлегласці, толькі як на две часткі аднаго жыцця.
Тое, што нас раніць, тое, што дапамагае ісці далей.
Як кажа мастак, страх - рэакцыя чалавека на сучасную рэальнасць. Смех - рэакцыя пераадолення страху, барацьбы і змагання.




Адным з арт-аб’ектаў на выставе стала згушчонка - Рагачоўская і Глыбоцкая. Якая смачнейшая? Можна яшчэ паспець далучыцца да інтэрактыву і прагаласаваць за свой фаварыт. Бо, як тлумачыць сам аўтар, “людзі павінны мець права на выбар”. Выстава працягваецца да 18 снежня.

