
У Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава Інгі Вуйцік «Метрум».
На выставе прадстаўлена серыя работ, пабудаваная на шматслойнасці жывапісу, дзе колер, фактура і фрагменты вобразаў складаюцца ў суцэльную візуальную структуру.
Праект «Метрум» — дыпломная праца польскай мастачкі Інгі Вуйцік. Прадстаўляючы гэтую выставу, Музей Вольнай Беларусі падтрымлівае маладых аўтараў і іх першыя самастойныя праекты.
Выставу можна наведаць да 12 ліпеня.






