“Беларуская музейная лабараторыя”. «Музей у хатніх умовах. Як адлічбаваць свае каштоўнасці»
June 25, 2026
Часта самыя каштоўныя рэчы захоўваюцца ў хатніх архівах. Але час не шкадуе паперу, фотаплёнку і іншыя матэрыялы. Таму важна не толькі зберагаць іх фізічна, але і своечасова пераводзіць у лічбавы фармат.
Як правільна адлічбаваць сямейныя архівы? Як арганізаваць захоўванне файлаў, каб яны не згубіліся праз гады? Пра гэта мы пагаворым падчас чарговага анлайн-занятку Беларускай музейнай лабараторыі.
«Музей у хатніх умовах. Як адлічбаваць свае каштоўнасці»
25 чэрвеня, 17:00
online
Далучайцеся, каб навучыцца захоўваць сваю гісторыю для сябе, сваіх дзяцей і будучых пакаленняў беларусаў.