Музей Вольнай Беларусі запрашае на першую сустрэчу Беларускай музейнай лабараторыі, што адбудзецца 6 і 7 сакавіка. На гэтым мерапрыемстве чакаецца ўдзел некалькіх дзясяткаў спецыялістаў у сферы музейнай справы, культуролагаў, гісторыкаў. Пройдзе прэзентацыя такіх музейных ініцыятываў, як Дом Вольнай Беларусі ў Львове, Віленскага беларускага музея імя І. Луцкевіча, Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны (Лондан), Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве і некаторых іншых. Сярод удзельнікаў Беларускай музейнай лабараторыі сваю прысутнасць пацвердзілі такія вядомыя дзеячы культуры, як Святлана Курс, Сяргей Будкін, Вольга Кліп, Кацярына Ваданосава, Мікіта Моніч (анлайн), Вольга Архіпава і іншыя.Мэтай правядзення музейнай лабараторыі з’яўляецца аб’яднанне беларускіх спецыялістаў і экспертаў у сферы музейнай дзейнасці, культуралогіі, гісторыі, захавання спадчыны, што знаходзяцца ў выгнанні, у супольнасць з устойлівымі прафесійнымі сувязямі. Асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням стратэгічнага развіцця, камунікацыі, захавання культурных каштоўнасцяў і праблем інтэграцыі ў еўрапейскі кантэкст ва ўмовах эміграцыі беларускай культуры.
Калі Вы хочаце прыняць удзел у працы Беларускай музейнай лабараторыі, прапануем Вам запоўніць рэгістрацыйную форму. Яе вы знойдззіце па спасылцы ў хайлайце "Рэгістрацыя".
Дата: 6 і 7 сакавіка.
Час: 11:00 – 17:00
Месца: Музей Вольнай Беларусі ul. Foksal 11, Warszawa
Пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.