“Беларуская музейная лабараторыя” у Музеі Вольнай Беларусі
May 4, 2026
Захоўваць артэфакты, рэчы, памяць – гэта патрэбна не толькі вам, але і наступным пакаленням беларусаў.
Кожны з нас валодае чымсьці, чым даражыць і што знітоўвае яго з роднай традыцыяй, штосьці, чым ганарыцца і хоча перадаць праз пакаленні. А ўжо колькі гэтага ўсяго было створана проста ў нашы дні неверагоднымі беларусамі!
Як гэта ўсё зберагаць і ствараць сапраўдны музейны вайб у самы просты спосаб, нават у хатніх умовах. Наведайце нашы онлайн-воркшопы ад спецыялістаў “Беларускай музейнай лабараторыі” – запісвайцеся на заняткі праз форму па спасылцы. Са свайго боку мы гарантуем захаванне ананімнасці ўдзельнікаў.
Першы занятак па тэме “Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі” пройдзе 4 мая ў 17.00.