Музейная лабараторыя: вопыт і вынікі першай сесіі

Icon
September 30, 2025
News Main Image

29 верасня 2025 года ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася першая прэзентацыйна-практычная сесія Беларускай музейнай лабараторыі «Стварэнне беларускіх лічбавых калекцый: вопыт ініцыятыў і пошук сродкаў».

Мэтай мерапрыемства было абмеркаванне сучасных падыходаў да стварэння і развіцця беларускіх электронных калекцый, вызначэнне асноўных праблем і магчымых шляхоў іх вырашэння.

У межах праграмы былі прадстаўлены прэзентацыі беларускіх музейных і культурніцкіх ініцыятыў у Варшаве, Лондане, Вільні, а таксама дзейнасць электроннай бібліятэкі «Камунікат». Удзельнікі падзяліліся практычным досведам, адзначылі ключавыя выклікі, якія паўстаюць падчас лічбавізацыі матэрыялаў, і прадставілі найбольш паспяховыя рашэнні.

Прэзентацыйна-практычная сесія Беларускай музейнай лабараторыі
Прэзентацыйна-практычная сесія Беларускай музейнай лабараторыі
Прэзентацыйна-практычная сесія Беларускай музейнай лабараторыі
Прэзентацыйна-практычная сесія Беларускай музейнай лабараторыі, Варшава 2025. Фота: Музей Вольнай Беларусі.

Асобны блок быў прысвечаны практычнаму воркшопу польскай эксперткі, доктаркі гуманітарных навук, кіраўнічкі партала Kasa na Kulture Ганны Мальчук-Вакулінскай. Падчас занятку яна прадставіла ўдзельнікам інструменты і магчымасці пошуку фінансавых сродкаў для рэалізацыі праектаў у сферы лічбавізацыі культурнай спадчыны.

Сесія прайшла ў гібрыдным фармаце, што дазволіла далучыцца як прысутным у зале, так і анлайн-удзельнікам з розных краін.

Мерапрыемства стала першым у серыі сустрэч Беларускай музейнай лабараторыі, прысвечаных пытанням стварэння і развіцця лічбавых калекцый. Наступныя сесіі будуць накіраваныя на вывучэнне магчымасцяў выкарыстання польскіх і еўрапейскіх платформаў, а таксама практычных тэхнічных і фінансавых рашэнняў у гэтай галіне.

Чытаць яшчэ