У Музеі Вольнай Беларусі праходзіць Беларуская музейная лабараторыя

Icon
March 7, 2025
News Main Image

У Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбываюцца сустрэчы Беларускай музейнай лабараторыі. У іх ўдзельнічаюць спецыялісты ў сферы музейнай справы, культуролагі і гісторыкі. Адбываецца прэзентацыя тэматычных ініцыятыў у Львове, Вільні, Лондане ды іншых гарадах.

Пра мэты падзеі распавядае дырэктарка Музею Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская:

-Мэта – аб’яднанне прафесійнай супольнасці, тых музейшчыкаў, якія страцілі прафесію і якія былі вымушаны пераехаць за мяжу, і таксама з далучэннем тых музейшчыкаў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя каштоўнасці, але страцілі працу і знаходзяцца зараз у Беларусі, ці не страцілі, але падтрымліваюць ідэі дэмакратыі. Як і любое прафесійнае аб’яднанне, гэта дае дадатковую моц, пашырае патэнцыял, павялічвае яго, па-першае, за кошт таго, што гэтая пляцоўка дасць магчымасць абменьвацца вопытам.

Беларуская музейная лабараторыя
Беларуская музейная лабараторыя, Варшава 2025

Сярод удзельнікаў лабароторыі – Святлана Курс, Сяргей Будкін, Кацярына Ваданосава ды іншыя.

Беларуская музейная лабараторыя
Беларуская музейная лабараторыя
Беларуская музейная лабараторыя

Арыгiнал артыкула: racyja.com

Чытаць яшчэ