Музей Вольнай Беларусі працягвае лекцыі і майстар-класы па лічбавізацыі калекцый

Icon
November 14, 2025
News Main Image

У межах Беларускай музейнай лабараторыі працягваюцца варкшопы па пытаннях стварэння лічбавых калекцый. На наступнай сустрэчы, якая адбудзецца 18 лістапада, для вас будуць прапанаваны наступныя тэмы:

1. Бясплатныя платформы для размяшчэння сваіх лічбавых калекцый.

Час лекцыі: 12.00-14.00

Тэму "Уводзіны ў грамадскую архівістыку — як стварыць і падтрымліваць грамадскі архіў" прачытае Йоанна Міхалоўска — каардынатарка па супрацы з грамадскімі архівамі Centralne archiwum społeczne.

2. Прафесійныя платформы для публічных архіваў

Час лекцыі: 14.00-16.00

Тэму "DInGO — інструменты для лічбавых бібліятэк і культурных устаноў" прачытае Блажэй Бетаньскі — супрацоўнік Centrum Superkomputerowo-Sieciowego у Познані.

3. Як падрыхтаваць калекцыю для алічбоўкі

Час лекцыі: 16.00-18.00

Тэму "Падрыхтоўка аб'ектаў і дакументаў да лічбавізацыі" прачытае Паўліна Вітушчанка — супрацоўніца Віленскага беларускага музея імя І.Луцкевіча.

Мова — беларуская і польская.

Спасылка на рэгістрацыю

Беларуская музейная лабараторыя адбываецца пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве. Праект таксама ажыццяўляецца ў межах праграмы "Лічбавая культура 2025" і сафінансаваны за кошт сродкаў Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, атрыманых з Фонду падтрымкі культуры — дзяржаўнага мэтавага фонду. Праект суфінансуецца Фондам “Адукацыя для дэмакрытыі” у рамках праграмы RITA — Пераўтварэнні ў рэгіёне, якая фінансуецца Польска-Амерыканскім Фондам Свабоды.

Чытаць яшчэ