
*Фінансавую падтрымку праекта прадастаўляе Амбасада Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
У рамках трохгадовага праекта «Free Belarus Museum as a Center for Preserving Historical Memory» рэалізуецца комплексная праграма, накіраваная на музеіфікацыю гісторыі беларускага пратэсту 2020 года і сучаснага беларускага дэмакратычнага руху, а таксама на шырокае прадстаўленне яго вынікаў.
Праект уключае некалькі ключавых напрамкаў:
Праект таксама асвятляе важныя скразныя тэмы:
У перыяд з 31 жніўня 2024 года па 1 ліпеня 2025 года праводзіўся мэтанакіраваны пошук, якасны адбор, дакументаванне і каталогізацыя музейных прадметаў. Усяго было адабрана і ўнесена ў электронныя інвентарныя кнігі (базы дадзеных) музея 341 музейны прадмет.
На старонках музея ў сацыяльных сетках быў створаны спецыяльны раздзел «Экспанаты», дзе публікавалася інфармацыя пра новыя паступленні, у тым ліку відэаінтэрв’ю з дарыцелямі.
На дадзеным этапе рэалізацыі праекта ўсе прадметы, уключаныя ў калекцыю і прайшоўшыя каталогізацыю, былі ўнесены ў электронныя інвентарныя кнігі (унутраныя базы дадзеных).
Створаны прататып сайта (інтэрнэт-партала) музея: распрацаваны архітэктура, канцэпцыя дызайну і навігацыя, праведзена ўнутранае тэставанне сайта.
У межах праекта праводзілася праца па пошуку партнёраў і экспертных суатараў. У выніку Музей Вольнай Беларусі стаў ініцыятарам стварэння Belarusian Museum Lab — прафесійнай супольнасці беларускіх экспертаў і спецыялістаў у галіне музеялогіі, культуралогіі, гісторыі і аховы спадчыны, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.
Першыя сустрэчы ўдзельнікаў Belarusian Museum Lab (у афлайн- і анлайн-фарматах) адбыліся 6 і 7 сакавіка 2025 года.
У мерапрыемствах прынялі ўдзел 25 чалавек.
Другая сустрэча прадстаўнікоў Belarusian Museum Lab прайшла ў межах форума European Museum of the Year Award (EMYA-2025) у Беластоку, дзе музей забяспечыў удзел пяці членаў лабараторыі.
У межах праекта «Музей Вольнай Беларусі як цэнтр захавання гістарычнай памяці» за справаздачны перыяд адбыліся тры выстаўныя праекты:
4.1. Выстава «Нічога асабліва новага»
Адкрылася 21 мая 2025 года, у Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, пры ўдзеле прадстаўнікоў еўрапейскіх пасольстваў, дэпутатаў Сейма і Сената Польшчы.
На выставе былі прадстаўлены асабістыя рэчы палітвязняў, перададзеныя музею: лісты, запіскі, дзённікі, турэмнае адзенне, прадметы гігіены. Усе экспанаты — сапраўдныя рэчы, вывезеныя з беларускіх турмаў былымі вязнямі.
Гукавое суправаджэнне выставы ўключала запісы сведчанняў палітвязняў, прачытаных імі самімі, а таксама вершы, напісаныя ў турмах і прачытаныя рэпрэсаванымі беларускімі артыстамі.
У экспазіцыі было прадстаўлена матэрыялаў (прадметаў і аўдыёзапісаў) ад 25 беларускіх палітвязняў.
Выставу наведалі не менш як 250 чалавек, тэрмін яе правядзення быў падаўжаны да 3 жніўня.



Асвятленне ў СМІ:
4.2. Выстава «Фрагменты»
Была прымеркавана да трэцяй гадавіны Музея Вольнай Беларусі і прадстаўляла частку яго калекцый 2020–2025 гадоў. У экспазіцыі былі асабістыя рэчы ўдзельнікаў мірных пратэстаў, палітвязняў, беларускіх добраахвотнікаў і ўдзельнікаў вайны ва Украіне.
Выставу наведалі не менш як 350 чалавек, яна атрымала шырокае асвятленне ў незалежных беларускіх СМІ і мноства станоўчых водгукаў.
Праект быў софінансаваны горадам Варшавай.




Асвятленне ў СМІ:
4.3. Выстава «Пяць артэфактаў і толькі адна ноч»
Была арганізавана да Міжнароднага дня музеяў і акцыі «Ноч музеяў».
Упершыню былі прадстаўлены пяць гістарычна-культурных артэфактаў XVII–XVIII стагоддзяў, набытых беларускімі ініцыятывамі ў эміграцыі.
Сярод іх — сакрэтны ліст Яна Антонія Гараіна, брэсцкага ваяводы, напісаны падчас першага падзелу Рэчы Паспалітай. Гэты каштоўны экспанат быў набыты музеем у межах праекта.
Выставу ў ноч музеяў наведалі больш за 150 чалавек.

Асвятленне ў СМІ: