«Кожны прадмет нагадвае, што за ім стаіць чалавек»: Вольга Зазулінская пра выставу «Нічога асабліва новага»

Icon
May 26, 2025
News Main Image

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета, – пра выставу «Нічога асабліва новага»:

«Гэтая выстава – ініцыятыва Музея Вольнай Беларусі і каманды, якая змагла сабраць тое, што звычайна не трапляе ў музеі: алоўкі, кубкі, нататкі, дзіцячыя малюнкі з турмы… Рэчы, якія палітвязні мелі пры сабе або перадавалі. Яны вельмі простыя – і таму так моцна ўздзейнічаюць.
Нічога асабіва новага. Але кожны прадмет нагадвае, што за ім стаіць чалавек. Хтосьці, хто пісаў дадому, маляваў для дзяцей, трымаўся за простыя рэчы – і яны ўсё яшчэ пра цяперашні час…
Мы не забываем.
Паводле даных праваабаронцаў, у Беларусі цяпер не менш за 1314 палітвязняў. Падтрымайце іх усімі дасяжнымі вам спосабамі. І наведайце выставу Музея Вольнай Беларусі».

Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета
Вольга Зазулінская, прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета. Фота: instagram

Czytaj więcej