У Варшаве прайшоў першы Фестываль ініцыятывы Maldzis
7 верасня ініцыятыва Maldzis адсвяткавала свой першы год вялікім Фестывалем у Музеі вольнай Беларусі.
Мерапрыемства аб’яднала гісторыю, дыскусіі, адукацыйныя праекты і музыку.
Гістарычная выстава
Госці мелі магчымасць убачыць унікальныя артэфакты, атрыманыя дзякуючы беларускім мецэнатам:
- Трэці Статут ВКЛ,
- Радзівілаўскую карту ВКЛ і карту Яна Няпрэцкага,
- «Жазло кіравання» Сімяона Полацкага,
- рэдкае франкамоўнае выданне «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча.
Дыскусіі і выступы
Праграма складалася з шэрагу дыскусій і публічных выступаў:
- Размова «Каму цікава і нецікава беларускасць сёння?» з удзелам Р. Астапені, П. Данэйкі, Н. Роўды і С. Будкіна.
- Прэзентацыя актыўнасцяў выпускнікоў Летняй школы Мальдзіса.
- Серыйныя выступы пра беларускую музыку, кнігавыдавецтва і вяртанне культурнай спадчыны.
- Сустрэча са Святланай Курс пра беларускую ідэнтычнасць.
Музычная частка
Фестываль завяршыўся канцэртам гурта Nochy, які стварыў святочную атмасферу.