Фестываль Maldzis ў Варшаве

Icon
September 7, 2025
News Main Image

У Варшаве прайшоў першы Фестываль ініцыятывы Maldzis

7 верасня ініцыятыва Maldzis адсвяткавала свой першы год вялікім Фестывалем у Музеі вольнай Беларусі.

Мерапрыемства аб’яднала гісторыю, дыскусіі, адукацыйныя праекты і музыку.

Гістарычная выстава

Госці мелі магчымасць убачыць унікальныя артэфакты, атрыманыя дзякуючы беларускім мецэнатам:

  • Трэці Статут ВКЛ,
  • Радзівілаўскую карту ВКЛ і карту Яна Няпрэцкага,
  • «Жазло кіравання» Сімяона Полацкага,
  • рэдкае франкамоўнае выданне «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча.

Дыскусіі і выступы

Праграма складалася з шэрагу дыскусій і публічных выступаў:

  • Размова «Каму цікава і нецікава беларускасць сёння?» з удзелам Р. Астапені, П. Данэйкі, Н. Роўды і С. Будкіна.
  • Прэзентацыя актыўнасцяў выпускнікоў Летняй школы Мальдзіса.
  • Серыйныя выступы пра беларускую музыку, кнігавыдавецтва і вяртанне культурнай спадчыны.
  • Сустрэча са Святланай Курс пра беларускую ідэнтычнасць.

Музычная частка

Фестываль завяршыўся канцэртам гурта Nochy, які стварыў святочную атмасферу.

Czytaj więcej