Электронны фонд Музея Вольнай Беларусі папоўніўся фотаздымкамі пратэстаў 2020 года

Icon
November 5, 2025
News Main Image

Электронны фонд Музея Вольнай Беларусі папоўніўся 15-цю фотаздымкамі вядомых беларускіх фотамастакоў. Сярод аўтараў – Віялета Саўчыц і Вадзім Заміроўскі, чые здымкі, зробленыя ў жніўні 2020-га года, нагадваюць нам аб гераінях і героях беларускага пратэсту, маштаб якога ўразіў увесь свет.

Фотаздымкі з пратэстаў у Беларусі 2020 года.

Музей працягвае натхняцца годнасцю беларусаў і іх прагай да свабоды, таму не спыняе працу па назапашванні фізічных і лічбавых артэфактаў беларускага пратэсту.

Калі ў вас ёсць артэфакт з асабістай гісторыяй – прыносьце, перадавайце ў музейны фонд, расказвайце. Гэта можа быць фота, адзенне, плакат, ліст – прадмет, з якім вы прайшлі свой шлях. Музей захавае тое, што не павінна знікнуць.

Набыццё фотапрац стала магчыма дзякуючы падтрымцы музейнага праекта ў межах праграмы «Лічбавая культура 2025», якая фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Чытаць яшчэ