
Электронны фонд Музея Вольнай Беларусі папоўніўся 15-цю фотаздымкамі вядомых беларускіх фотамастакоў. Сярод аўтараў – Віялета Саўчыц і Вадзім Заміроўскі, чые здымкі, зробленыя ў жніўні 2020-га года, нагадваюць нам аб гераінях і героях беларускага пратэсту, маштаб якога ўразіў увесь свет.




Музей працягвае натхняцца годнасцю беларусаў і іх прагай да свабоды, таму не спыняе працу па назапашванні фізічных і лічбавых артэфактаў беларускага пратэсту.
Калі ў вас ёсць артэфакт з асабістай гісторыяй – прыносьце, перадавайце ў музейны фонд, расказвайце. Гэта можа быць фота, адзенне, плакат, ліст – прадмет, з якім вы прайшлі свой шлях. Музей захавае тое, што не павінна знікнуць.
Набыццё фотапрац стала магчыма дзякуючы падтрымцы музейнага праекта ў межах праграмы «Лічбавая культура 2025», якая фінансуецца Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.