Пластыкавы слоік з фарбай «Гуашь художественная. Белила титановые», а таксама пэндзаль драўляны з каланковым шчаціннем. Належалі Раману Бандарэнку — беларускаму мастаку і менеджару, які загінуў 11 лістапада 2020 года пасля супрацьстаяння з людзьмі з блізкага атачэння Аляксандра Лукашэнкі на т. зв. Плошчы Перамен, абараняючы сімвалы пратэсту.