Адкрыццё выставы Ingi Wójcik у Музеі Вольнай Беларусі

Icon
July 1, 2026
News Main Image

Ужо некалькі гадоў запар Музей Вольнай Беларусі ўлетку дае магчымасць маладым мастакам і мастачкам паказаць свае працы шырокай публіцы і правесці сваю персанальную выставу.

Сёлета ў нашай прасторы Inga Wójcik – маладая польская мастачка, студэнтка пятага курса Акадэміі Выяўленчых Мастацтваў у Варшаве.

1 ліпеня а 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы «Metrum» – часткі дыпломнага праекта Ingi Wójcik.

Выстава прадстаўляе асаблівы спосаб працы мастачкі з вобразам: праз наслаенне, размыванне і сцёртасць формаў рэалістычныя матывы паступова пераходзяць у абстракцыю.

Іх асновай становяцца ўспаміны, фрагменты гарадскога ландшафту і штодзённыя назіранні.

У межах выставы будзе прадстаўлена музычная інсталяцыя «Palimpsest» – дыялог жывапісу і гуку.

Кампазітар Cyryl Jegliński стварыў музычны твор на аснове кампазіцыі карцін.

Тэхнічная рэалізацыя – Jakub Malinowski.

Музей Вольнай Беларусі

1 ліпеня, 18:00