
У межах праекта «Музеефікацыя артэфактаў пратэсту ў Беларусі» Музей Вольнай Беларусі прадстаўляе адукацыйную праграму «Музей у хатніх умовах» – серыю відэаўрокаў, прысвечаных захаванню сямейнай і грамадска значнай спадчыны ва ўмовах, калі многія артэфакты знаходзяцца пад пагрозай знішчэння.
Праект адказвае на практычнае пытанне: як бяспечна для ўладальнікаў захоўваць прадметы, дакументы і сведчанні найноўшай гісторыі Беларусі, выкарыстоўваючы простыя і зразумелыя метады, заснаваныя на музейных стандартах.
Сёння многія беларусы захоўваюць дома не толькі сямейныя рэліквіі – фотаздымкі, лісты, дакументы і памятныя рэчы, – але і матэрыялы, звязаныя з грамадзянскай дзейнасцю, культурнымі ініцыятывамі і падзеямі апошніх гадоў. Ва ўмовах палітычнага пераследу, цэнзуры і вымушанай эміграцыі гэтыя прадметы могуць быць страчаны або знішчаны. Менавіта таму клопат пра іх захаванне становіцца агульнай задачай.
Кожны такі артэфакт – патэнцыйная гістарычная крыніца. У будучыні яны дапамогуць даследчыкам, музейным супрацоўнікам і гісторыкам узнавіць гісторыю сучаснай Беларусі, асэнсаваць досвед беларускага грамадства і захаваць памяць пра людзей і падзеі нашага часу.
У межах праекта ўжо апублікаваныя два адукацыйныя відэаўрокі.
Першы відэаўрок прысвечаны асноўным прынцыпам захавання матэрыяльнай спадчыны. З яго можна даведацца:
▶ Паглядзець відэаўрок:
https://www.youtube.com/watch?v=m9vrmeQh6gs
Другі відэаўрок прысвечаны стварэнню лічбавых копій артэфактаў. Ён расказвае:
▶ Паглядзець відэаўрок:
https://www.youtube.com/watch?v=n8EUlcJqBOg
Праект «Музей у хатніх умовах» робіць музейныя веды даступнымі кожнаму і паказвае, што захаванне спадчыны пачынаецца дома. Прадстаўленыя ў відэаўроках рэкамендацыі будуць карыснымі як тым, хто хоча ўпарадкаваць сямейны архіў, так і тым, хто захоўвае матэрыялы, звязаныя з найноўшай гісторыяй Беларусі і беларускім дэмакратычным рухам.
Гэта дзейнасць ажыццяўляецца пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза.