Запрашаем на закрыццё выставы «Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал» у Музей Вольнай Беларусі

Icon
June 4, 2026
News Main Image

Запрашаем на закрыццё выставы «Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал».

А 18:00 вас чакае фінальная куратарская экскурсія Яўгена Барышнікава і падвядзенне вынікаў галасавання, якое ладзілася ў рамках выставы.

А 19:30 - экспертная дыскусія пра актуальныя выклікі і перспектывы беларускага дударства ў Беларусі і за мяжой. Абмяркуем:

- рознае разуменне - што такое беларуская дударская традыцыя сёння, як суадносяцца «этнаграфічная» і «медывальная» плыні

- фарматы і лепшыя практыкі распаўсюду дударскага руху: вечарынкі, клубы, школы

- супярэчнасці і перспектывы унясення дудаў у спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны (нацыянальны і рэпрэзэнтацыйны ЮНЭСКА)

- розныя падыходы да дударскай адукацыі

Удзельнічаюць:

Уладзімір Лобач, прафесар, доктар гістарычных навук, этнолаг

- Ала Сташкевіч, экспертка па пытаннях НКС і канвенцыі ЮНЭСКА

- Дзяніс Шматко, дудар, заснавальнік школы дудароў у Варшаве

Мадэратар: Яўген Барышнікаў, даследчык дударскай традыцыі

Спіс спікераў можа ўдакладняцца.

Запрашаем да дыскусіі.

Пажаданы данат: 20 zł

Чытаць яшчэ