Запіс лекцыі Паўла Церашковіча «Першая беларуская рэвалюцыя»

Icon
August 13, 2026
News Main Image

Публікуем відэазапіс лекцыі этнолага, кандыдата гістарычных навук Паўла Церашковіча «Першая беларуская рэвалюцыя», якая адбылася 11 жніўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў межах выставы «2020: Гаворыць Мінск».

Падчас лекцыі Павел Церашковіч разважае пра змены ў беларускім грамадстве, якія сталі перадумовамі рэвалюцыйных падзей 2020 года, масавыя пратэсты і маршы, феномен самаарганізацыі беларускага грамадства, а таксама пра месца 2020 года ў найноўшай гісторыі Беларусі.

Павел Церашковіч — этнолаг, кандыдат гістарычных навук, шматгадовы выкладчык і адзін з кіраўнікоў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Ён даследуе гісторыю, нацыянальную ідэнтычнасць і сучасныя грамадскія працэсы ў Беларусі.

Запрашаем да прагляду лекцыі:

https://youtu.be/RYQgnEpkqPg?is=yK9tgzPP2JR_2FYz

Лекцыя адбылася ў межах выставы Музея Вольнай Беларусі «2020: Гаворыць Мінск», прысвечанай падзеям і досведу беларускага грамадства ў 2020 годзе.