«Я магу быць своеасаблівым мостам паміж дзвюма рэальнасцямі»: знаёмцеся з Ганнай Гаталета
У Музеі Вольнай Беларусі новая супрацоўніца — Ганна Гаталета з Італіі. Ганна прыехала ў Варшаву ў межах праграмы Erasmus і на працягу года будзе працаваць разам з камандай Музея, працягваючы ўласныя даследаванні.