«Васіль Быкаў і ягоныя д’яблы»: прэм’ера спектакля ў гонар 100-годдзя класіка

Icon
November 14, 2024
News Main Image

Спектакль створаны да 100-годдзя народнага пісьменніка Васіля Быкава і прапануе новы ракурс на яго постаць — у “д’ябальскім” атачэнні, сярод маральных выбараў і духоўных ваганняў. Замест традыцыйнага гераічнага вобразу гледачы пабачаць Быкава, напоўненага страхам, болем і пошукам праўды.

Асобнае месца ў спектаклі займае жывая музыка — аўтарскія мэлодыі кампазітара Сяргея Пукста, які сам іх выконвае. Гучаць таксама песні на вершы Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева, Пятра Прыходзькі і Алеся Пысіна.

Пастаноўка аб’ядноўвае вядомыя і малавядомыя тэксты Быкава: «Дапякло», «Тупое пяро», «Адна ноч», «Мёртвым не баліць», «Хвастаты», «Насарогі ідуць».

Акторы:
Алена Баярава, Васіль Дранько-Майсюк, Вольга Каралёнак, Сяргей Пукст, Маргарыта Яцкевіч.

Каманда спектакля:
Рэжысёр і аўтар тэксту — Васіль Дранько-Майсюк;
Кампазытар — Сяргей Пукст;
Мастак і аўтар візуалу — Даніла Ганчароў.

Прэм’ера адбудзецца 18 лістапада 2024 года ў 20:00.

Чытаць яшчэ