Праект prastora.info запусціў інтэрактыўны тэст аб Канстытуцыі Беларусі

Icon
March 15, 2026
News Main Image
Да Дня Канстытуцыі Беларусі платформа prastora.info запусціла два анлайн-тэсты «Канстытуцыя на паперы і ў жыцці» – інтэрактыўны фармат, які дазваляе кожнаму праверыць: якія нормы асноўнага беларускага закону выконваюцца сёння, а якія – не.
Тэст пабудаваны на рэальных артыкулах Канстытуцыі і рэальных гісторыях людзей. Карыстальнік чытае цытату з асноўнага закону і адказвае на адзінае пытанне: ці гэта выконваецца або не?
Кожны адказ суправаджаецца канкрэтным кейсам: Марыя Калесніква, Віктар Бабарыка, Ніна Багінская, закрыццё TUT.by, ізалятар на Акрэсціна.
«Мы хацелі зрабіць не агітку, а люстэрка, – кажуць аўтары праекта. — Калі чалавек сам прыходзіць да высновы – гэта мацней за любы тэкст».
Тэст разлічаны не толькі на тых, хто цікавіцца палітыкай. Гэта чалавечыя гісторыі пра разрыў паміж словам і справай – тэма, якая датычыцца кожнага. За кожным артыкулам – сапраўдная чалавечая гісторыя: Марыя Калесніква, Віктар Бабарыка, журналісты, лекары, звычайныя людзі.
Фармат займае каля 2 хвілін і даступны на беларускай мове па https://kanstytucyjatest.prastora.info/.
Акрамя таго платформа prastora.info таксама распрацавала квіз “Канстытуцыйны ніндзя” – які дазваляе лепш пазнаёміцца з праектам новай канстытуцыі:
https://novakanstytucyjatest.prastora.info/

Чытаць яшчэ