
Пайшла з жыцця неймаверная жанчына, выбітная пісьменніца, мужны, нязломны чалавек Святлана Курс.
Яна гаварыла, што любіць музей за яго атмасферу, і заўсёды з радасцю адгукалася на нашы запрашэнні. А мы, каманда музея, вельмі шчыра любілі і паважалі Святлану.
Аднойчы, на адкрыццё выставы, прысвечанай жанчынам, яна прынесла ў калекцыю музея свой артэфакт-падарунак — такі ж незвычайны, як яна сама. Гэта быў кавалак сіняга фармавога мыла ў выглядзе трактара, які пах кветкамі.
Ён застанецца ў фондзе музея, з пахам духмяных кветак, з гісторыяй аб сапраўднай Беларуске, пра якую мы будзем расказваць і якой усім нам будзе вельмі не хапаць.
Вялікая страта для ўсіх...