Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва
October 8, 2026
8–9 кастрычніка 2026 года ў Варшаве Музей Вольнай Беларусі правядзе міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную музейным практыкам працы з цяжкай гістарычнай спадчынай.
Як музеі працуюць з памяццю пра рэпрэсіі, дзяржаўны гвалт і супраціў? Як змяняюцца музейныя наратывы пасля палітычных пераломаў? Дзе праходзіць мяжа паміж памяццю, адказнасцю, справядлівасцю і прымірэннем? Які досвед Польшчы, краін Балтыі, Украіны, Германіі і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы можа быць карысны для Беларусі?
Да ўдзелу запрашаюцца музейшчыкі, гісторыкі, даследчыкі памяці, культуролагі, архівісты, куратары і спецыялісты, якія працуюць з тэмай таталітарнай і аўтарытарнай спадчыны.
Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11/1
8–9 кастрычніка 2026
Мовы канферэнцыі: беларуская, польская, англійская
Дэдлайн падачы заявак: 27 верасня 2026
Заяўкі дасылайце на: freebelarusmuseum@gmail.com
Колькасць удзельнікаў, якім арганізатары змогуць пакрыць выдаткі на праезд і пражыванне, абмежаваная.
*Праект суфінансуецца Цэнтрам імя Юліюша Мерашэўскага
Прапанаваць
Тэму або працу для будучых выстаў
Маеце ідэю або працу, якую хочаце паказаць? Далучайцеся да стварэння будучых выставачных праектаў.