Партнёрствы, якія ствараюць магчымасці: міжнародныя кантакты Музея Вольнай Беларусі
October 13, 2026
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве — гэта не толькі прастора захавання і асэнсавання найноўшай гісторыі Беларусі. Гэта таксама пляцоўка для міжнароднага супрацоўніцтва, прафесійнага абмену і стварэння новых сувязяў паміж музеямі, культурнымі інстытуцыямі, даследчыкамі, мастакамі, журналістамі і праваабаронцамі.
За час працы Музей наладзіў кантакты з прадстаўнікамі розных краін і сфер. Гэтыя сувязі дапамагаюць развіваць супольныя праекты, арганізоўваць выставы і дыскусіі, дзяліцца досведам і адкрываць беларускую гісторыю для міжнароднай аўдыторыі.
Супрацоўніцтва з музеямі і культурнымі інстытуцыямі
Асаблівае месца ў працы Музея займаюць прафесійныя кантакты з іншымі музеямі і інстытуцыямі памяці. Сярод іх - X Павільён Музея Незалежнасці ў Варшаўскай цытадэлі, Катыньскі музей, Музей памяці Сібіры ў Беластоку і Музей Івана Луцкевіча.
Супрацоўніцтва і абмен досведам з такімі ўстановамі ствараюць магчымасці для супольных ініцыятыў, прафесійнага дыялогу і пошуку новых падыходаў да працы з гісторыяй, музейнымі калекцыямі і памяццю пра рэпрэсіі.
Музей таксама падтрымлівае кантакты з міжнароднай музейнай супольнасцю. Сярод людзей, з якімі перасякаецца яго прафесійная дзейнасць, ż Агнес Альяс, прадстаўніца Эстонскага нацыянальнага музея і ўдзельніца журы прэміі European Museum of the Year Award.
Міжнародныя сувязі і інстытуцыйная падтрымка
Развіццё міжнародных кантактаў адбываецца таксама праз узаемадзеянне з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і культурнымі арганізацыямі. Сярод важных кантактаў Музея - Прадстаўніцтва Фландрыі і Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
Такія сувязі дапамагаюць Музею заставацца часткай міжнароднага культурнага дыялогу, знаходзіць магчымасці для супрацоўніцтва і прадстаўляць беларускі досвед у шырэйшым еўрапейскім кантэксце.
Сярод людзей, з якімі Музей падтрымлівае прафесійныя кантакты, - Мацей Радзівіл, які ўдзельнічае ў культурных і грамадскіх ініцыятывах. Прафесійныя сувязі часта становяцца пачаткам новых ідэй і магчымых сумесных праектаў.
Канферэнцыя як прастора для міжнароднага дыялогу
Адной з ключавых пляцовак для развіцця такіх сувязяў стала міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва», якая прайшла ў Варшаве 8–9 кастрычніка 2026 года.
У ёй узялі ўдзел даследчыкі, музейныя спецыялісты і прадстаўнікі культурных інстытуцый з розных краін. Сярод удзельнікаў былі Клара Пінэрава з Інстытута сучаснай гісторыі Акадэміі навук Чэхіі, Андраш Мінк з Blinken Open Society Archives пры Цэнтральнаеўрапейскім універсітэце, Энрыкета Папа-Пандэлеймон з Універсітэта Тыраны, Людміла Каянару з Нацыянальнага музея гісторыі Малдовы і Музея ахвяр дэпартацый і палітычных рэпрэсій, а таксама Віргіліу Бырлэдзяну з Інстытута гісторыі Дзяржаўнага ўніверсітэта Малдовы.
У дыскусіях пра палітыку памяці, вайну і транснацыянальныя наратывы ўдзельнічалі Штэфан Донт, Крысціяне Янеке, Бажэна Козевыч з нямецка-польскай фундацыі «Мемарыял забытым героям Еўропы» і Павэл Каліш з Музея памяці Сібіры ў Беластоку.
У праграме таксама былі выступы Шалалы Мамедавай, Міхаіла Костыва, Ганны Гаталеты, Вольгі Архіпавай, Валерыі Чарнаморцавай, Іллі Магіна, а таксама іншых даследчыкаў і практыкаў, якія працуюць з гісторыяй, культурнай спадчынай і памяццю.
Асобная панэль была прысвечаная самому Музею Вольнай Беларусі — яго працы з памяццю пра несвабоду і стварэнню прасторы для свабоды. Дыскусію мадэраваў Сцяпан Стурэйка. Удзел міжнародных экспертаў дазволіў параўнаць розныя музейныя падыходы, абмеркаваць агульныя выклікі і пашырыць прафесійныя кантакты.
Канферэнцыя была суфінансаваная Цэнтрам дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага ў межах IV адкрытага конкурсу.
Ад прафесійных кантактаў да супольных праектаў
Сетка Музея не абмяжоўваецца музейнымі ўстановамі. Яна ўключае даследчыя цэнтры, культурныя арганізацыі, галерэі, медыя, праваабарончыя і грамадскія ініцыятывы.
Сярод арганізацый і інстытуцый, з якімі звязаныя праекты і прафесійныя кантакты Музея, - Цэнтр дыялогу імя Юліюша Мерашэўскага, Фонд «Украінскі дом», Amnesty International, Ocalenie, Feminoteka, Польскі кангрэс жанчын, Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр, Robert Bosch Academy і Laeso Kunsthal.
Для Музея такія кантакты - магчымасць не толькі пашыраць аўдыторыю, але і ствараць умовы для новых супольных ініцыятыў, у якіх беларускія гісторыі і досведы становяцца часткай міжнароднай размовы.
Сетка, якая працягвае расці
Міжнародныя сувязі - гэта не толькі спіс імёнаў і арганізацый. Гэта аснова для будучых выстаў, даследаванняў, адукацыйных праграм, публічных дыскусій і доўгатэрміновага супрацоўніцтва.
Музей Вольнай Беларусі адкрыты да новых кантактаў з музеямі, культурнымі і даследчымі інстытуцыямі, мастакамі, экспертамі і грамадскімі арганізацыямі. Калі вы бачыце магчымасць для супольнага праекта або прафесійнага абмену, звяжыцеся з намі праз сайт Музея.
*Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Прапанаваць
Тэму або працу для будучых выстаў
Маеце ідэю або працу, якую хочаце паказаць? Далучайцеся да стварэння будучых выставачных праектаў.