Новы экспанат Музея Вольнай Беларусі

Icon
October 22, 2025
News Main Image

Новы экспанат Музея Вольнай Беларусі — ліст палітзняволенай Вольгі Такарчук, які яна напісала самой сабе падчас зняволення

Ліст палітзняволенай Вольгі Такарчук
Ліст палітзняволенай Вольгі Такарчук. Фота: Музей Вольнай Беларусі

Вольга правяла паўтара года ў турме. У тым лісце яна хацела захаваць свае пачуцці — калі надзея змянялася страхам, а страх — зноў надзеяй.

Цяпер гэты ліст нагадвае ёй і ўсім нам: калі яна змагла вытрымаць тады, значыць, здолее і цяпер.

Экспанат прадстаўлены пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.

Вы таксама можаце дапамагчы Музею Вольнай Беларусі — перадайце свае каштоўныя рэчы ў фонды музея.

Дзякуй за ваш удзел і салідарнасць!

Чытаць яшчэ