Ноч (не)расстраляных паэтаў: вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаўскай цытадэлі

Icon
November 4, 2026
News Main Image
Другі дзень міжнароднай акцыі «Ноч (не)расстраляных паэтаў» прайшоў у Музеі X Павільёна Варшаўскай цытадэлі (Muzeum X Pawilonu Cytadeli Warszawskiej).
Гэты вечар быў прысвечаны салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі, якія і сёння застаюцца за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю і імкненне да свабоды.
Падчас спектакля Андруся Прагі “Казкі з замка” камера XIX стагоддзя стала жывой дэкарацыяй да пастаноўкі, у якой аўтар звярнуўся да ўласнага досведу зняволення ў мінскім СІЗА на Валадарскага. Прастора, якая захоўвае памяць пра зняволенне і рэпрэсіі, набыла асаблівае гучанне ў кантэксце асабістай гісторыі і сённяшняга досведу беларускіх палітвязняў.
Дзякуем усім, хто далучыўся да вечара, прыйшоў ушанаваць памяць ахвяраў рэпрэсій і выказаць салідарнасць з тымі, хто працягвае змагацца за свабоду, знаходзячыся за кратамі.
Арганізатары: Музей Вольнай Беларусі і Muzeum X Pawilonu Cytadeli Warszawskiej.
Пры падтрымцы: Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Моладзевай Рады Музея Незалежнасці Польшчы і Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców.
Фота: Muzeum X Pawilonu Cytadeli Warszawskiej.

‍

Чытаць яшчэ