«Ноч (не)расстраляных паэтаў» у Музеі Вольнай Беларусі

Icon
November 3, 2026
News Main Image
29 кастрычніка мы сабраліся разам, каб ушанаваць памяць беларускіх паэтаў і дзеячаў культуры, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, і ўсіх ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
У гэты вечар гучалі вершы рэпрэсаваных беларускіх і польскіх паэтаў, адбылася тэатральная пастаноўка «Вялікі тэрор», а адкрыты мікрафон даў магчымасць кожнаму далучыцца да агульнай размовы і памяці.
Дзякуй усім, хто прыйшоў. За тое, што былі разам у гэты вечар. За кожны прачытаны верш, кожнае слова і кожную хвіліну супольнай памяці.
Калі мы збіраемся разам, памятаем і гаворым пра тых, каго хацелі прымусіць замаўчаць, — значыць, мы робім нешта сапраўды важнае.
Арганізатары: Музей Вольнай Беларусі і X Pawilon Cytadeli Warszawskiej.
Дзякуем за падтрымку: Офісу Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтву па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, Народнаму антыкрызіснаму ўпраўленню, Моладзевай Радзе Музея Незалежнасці Польшчы і Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców.

Чытаць яшчэ