Музычны вечар Максіма Знака ў Музеі Вольнай Беларусі‍

Icon
September 6, 2026
News Main Image
4 верасня ў Артыстычным дворыку і ў Музеі Вольнай Беларусі прайшоў музычны вечар Максіма Знака – з песнямі, асабістымі гісторыямі і сустрэчамі.
Прагучалі песні Максіма розных гадоў, а паміж выступамі ён распавядаў пра іх стварэнне, пра сустрэчы і супрацоўніцтва з беларускімі музыкамі і гісторыі, звязаныя з асобнымі кампазіцыямі.
Максім Знак таксама прачытаў апавяданне з новай кнігі «Каланісты», якая ўжо рыхтуецца да друку, і прэзентаваў кліп на песню «Маякі», які з’явіцца неўзабаве.
Да Максіма на сцэне далучыліся Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач. Адным з асаблівых момантаў вечара стала сумеснае выкананне «Лятучага галандца» – песні Максіма Знака, якую Лявон Вольскі ўпершыню выканаў у 2020 годзе, калі аўтар знаходзіўся ў зняволенні.
Дзякуй усім, хто быў разам з намі ў гэты вечар.
Глядзіце, як гэта было.

Чытаць яшчэ