Музей Вольнай Беларусі ў лічбах: вынікі апошніх трох месяцаў
October 20, 2026
Мы працягваем расказваць пра беларускую культуру, найноўшую гісторыю Беларусі і дэмакратычны рух – праз калекцыю артэфактаў, выставы і музейныя падзеі. Вынікі апошніх трох месяцаў паказваюць, што наша праца знаходзіць водгук як у музейнай прасторы, так і анлайн.
Вось чым запомніўся гэты перыяд у лічбах.
Instagram
— 253 800 праглядаў за тры месяцы;
— 112 новых падпісчыкаў, рост на 4%;
— найбольшы ахоп атрымалі публікацыі пра бэкстэйдж Warsaw Gallery Weekend. Сёлета Музей Вольнай Беларусі ўпершыню стаў адзінай беларускай пляцоўкай у афіцыйнай праграме Warsaw Gallery Weekend, прадставіўшы беларускага творцу і беларускую арт-каманду.
Найбольш актыўна абмяркоўвалі і распаўсюджвалі публікацыю пра імпрэзу ў Музеі Вольнай Беларусі Papa Bo: 226 чалавек падзяліліся ёю ў Stories.
Facebook
— у сярэднім 21 000 праглядаў за месяц;
— сярод найбольш папулярных публікацый — Reels з Паўлам Севярынцам, які перадаў музею свае артэфакты.
Музей не толькі збірае і захоўвае артэфакты, але і дакументуе найноўшую гісторыю Беларусі. Мы фіксуем на відэа сведчанні людзей і рапаўсюджваем іх у сацыяльных сетках. Так мы захоўваем памяць пра сучаснасць і ствараем дакументальную спадчыну для будучых пакаленняў.
Сайт музея
— 2 200 новых наведвальнікаў за тры месяцы;
— 15 000 актыўнасцяў на сайце;
— рост паказчыкаў на 107%.
Найбольшай папулярнасцю карыстаецца англамоўная версія сайта, на другім месцы – беларускамоўная, на трэцім – польская. Акрамя навін і анонсаў, наведнікі ўсё часцей адкрываюць калекцыю музейных артэфактаў.
Наведванні музея
За апошнія тры месяцы музей фізічна наведалі 3659 чалавек.
За кожнай лічбай – цікавасць да нашай працы, новыя знаёмствы з музейнай калекцыяй і ўдзел у падзеях, якія мы арганізуем.
Дзякуй усім, хто чытае нашы матэрыялы, дзеліцца імі, сочыць за навінамі, прыходзіць у музей і падтрымлівае нашу дзейнасць!
Дапамажыце нам расказваць пра Беларусь: дзяліцеся нашымі публікацыямі, запрашайце сяброў у музей і падтрымлівайце нашу працу ахвяраваннямі па спасылцы ў шапцы профілю.
*У межах праекта “Музей Вольнай Беларусі: узмацненне патэнцыялу дзяля беларускай культуры”. Праект падтрыманы праграмай ArtPower Belarus і фінансуецца Еўрапейскім Cаюзам.
Прапанаваць
Тэму або працу для будучых выстаў
Маеце ідэю або працу, якую хочаце паказаць? Далучайцеся да стварэння будучых выставачных праектаў.