
Учора Музей Вольнай Беларусі меў гонар прыняць удзел у святкаванні Дня Караля - Koningsdag - па запрашэнні Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Польшчы.
Koningsdag - гэта нацыянальнае свята Нідэрландаў, прысвечанае дню нараджэння караля; дзень адзінства, адкрытасці, салідарнасці і супольнага святкавання - каштоўнасцяў, якія блізкія і нам.
Для Музея Вольнай Беларусі асабліва важна быць часткай міжнароднай супольнасці, заснаванай на ўзаемнай падтрымцы, даверы і агульных дэмакратычных прынцыпах. Мы шчыра ўдзячныя Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Польшчы за партнёрства і падтрымку.
Менавіта дзякуючы падтрымцы Амбасады ў межах праграмы MATRA рэалізуецца праект «Музей Вольнай Беларусі як цэнтр захавання гістарычнай памяці». За гэты час у фондах музея сабралася больш за 600 арыгінальных артэфактаў, звязаных з сучасным дэмакратычным рухам у Беларусі і за яе межамі.
Пры падтрымцы партнёраў былі рэалізаваныя значныя выставачныя праекты, сярод якіх: «Фрагменты», «Нічога асабліва новага», «123», «Кропка ўваходу: справа жанчын» і іншыя. Таксама быў распрацаваны і запушчаны новы сайт музея: https://freebelarus.museum/
Дзякуем за давер, салідарнасць і супольную працу дзеля захавання памяці, культуры і каштоўнасцяў свабоды.